Кава і цыкорый: хто каго

Зда­ро­ва­му хар­ча­ван­ню трэ­ба ву­чыц­ца. Бу­дзем ра­біць гэ­та з да­па­мо­гай за­гад­чы­цы ла­ба­ра­то­рыі комп­лекс­ных праб­лем гі­гі­е­ны хар­чо­вых пра­дук­таў На­ву­ко­ва-прак­тыч­на­га цэнт­ра гі­гі­е­ны, кан­ды­да­та ме­ды­цын­скіх на­вук Алы БАН­ДА­РУК.

Сён­ня жыц­цё ў не­ка­то­рых кра­і­нах не­маг­чы­ма ўя­віць без куб­ка ка­вы. Больш за ін­шых ка­ву п'юць шве­ды, фі­ны, нар­веж­цы — паў­ноч­ныя на­ро­ды.

На­ту­раль­ная сма­жа­ная ка­ва змя­шчае ка­ля 30 пра­цэн­таў эк­стра­ак­тыў­ных рэ­чы­ваў, якія рас­пус­ка­юц­ца ў га­ра­чай ва­дзе і ства­ра­юць та­кім чы­нам гус­ты на­пой са спе­цы­фіч­ным во­да­рам. Ка­фе­ін — ад­но з га­лоў­ных рэ­чы­ваў ка­вы — аказ­вае ўзбу­джаль­нае дзе­ян­не на цэнт­раль­ную нер­во­вую сіс­тэ­му (сты­му­люе пра­ца­здоль­насць) і на сар­дэч­на-са­су­дзіс­тую сіс­тэ­му (па­вы­шае час­та­ту і сі­лу сар­дэч­ных ска­ра­чэн­няў).

Што­дзён­ная до­за не па­він­на пе­ра­вы­шаць 2-3 куб­кі ў дзень. Ідэа­льна ўжы­ваць аб­са­лют­на све­жую ка­ву. Не больш за 1 чай­ную лыж­ку на 1 шклян­ку ва­ды, у пер­шай па­ло­ве дня і не на­шча. Уме­ра­нае ўжы­ван­не ка­вы на­ват ка­рыс­нае.

Ста­ноў­чыя ўлас­ці­вас­ці:

па­збаў­лен­не кво­лас­ці і сан­лі­вас­ці;

па­вы­шэн­не тры­ва­лас­ці, пе­ра­ма­ган­не стом­ле­нас­ці;

— пры гі­па­та­ніі 1-2 куб­кі па­ляп­ша­юць са­ма­ад­чу­ван­не.

Ад­моў­ныя ўлас­ці­вас­ці:

уз­моц­не­нае сэр­ца­біц­цё. Гэ­та не­аб­ход­на ўліч­ваць лю­дзям з па­ру­шэн­ня­мі рыт­му сэр­ца (та­хі­кар­ды­яй, арыт­мі­яй, эк­стра­сіс­та­лі­яй);

па­вы­шае ціск (на­пой не рэ­ка­мен­ду­ец­ца лю­дзям з ар­тэ­рыя­льнай гі­пер­тэн­зі­яй);

нель­га ўжы­ваць на­шча пры па­вы­ша­най кіс­лот­нас­ці страў­ні­ка­ва­га со­ку, яз­ве страў­ні­ка і два­нац­ца­ці­перс­най кіш­кі, хва­ро­бах стра­ва­валь­на­га трак­ту (не­аб­ход­на спа­чат­ку неш­та з'ес­ці або раз­ба­віць ка­ву ма­ла­ком).

ле­пей не ўжы­ваць пас­ля грун­тоў­най ежы (як і на­огул лю­бую вад­касць);

вы­клі­кае пры­вы­кан­не (ка­лі пры рэ­гу­ляр­ным ужы­ван­ні ад­мо­віц­ца ад на­пою, то праз 18 га­дзін з'яў­ля­юц­ца сімп­то­мы так зва­най «ка­ва­вай аб­сты­нен­цыі» — га­лаў­ны боль, сла­басць, лёг­кі боль у мыш­цах, раз­драж­няль­насць, сэр­ца­біц­цё, па­ру­шэн­не сну, па­вы­ша­нае вы­дзя­лен­не ма­чы, хоць звы­чай­на сімп­то­мы зні­ка­юць на пра­ця­гу су­так).

Ко­рань цы­ко­рыю вы­ка­рыс­тоў­ва­юць для пры­га­та­ван­ня ка­ва­вых на­по­яў ра­зам з зер­нем ка­вы, а так­са­ма ён з'яў­ля­ец­ца асноў­ным яе за­мен­ні­кам. Вы­су­ша­ныя і аб­сма­жа­ныя ка­ра­ні цы­ко­рыю знач­на па­ляп­ша­юць смак на­ту­раль­най ка­вы.

Рас­тва­раль­ны цы­ко­рый, які пры­мя­ня­юць для пры­га­та­ван­ня на­пою, вы­раб­ля­юць з аб­сма­жа­на­га ко­ра­ня. Як на­пой цы­ко­рый мае кры­ху гар­ка­ва­ты на­сы­ча­ны смак, па­доб­ны на смак ка­вы ці ка­ка­вы. Ка­лі да­даць ма­ла­ко і цу­кар, то гэ­тае па­да­бен­ства ста­не яшчэ больш за­ўваж­ным.

Ка­рыс­ныя ўлас­ці­вас­ці:

За­мя­ня­ю­чы цы­ко­ры­е­вым на­по­ем ха­ця б кож­ны дру­гі ку­бак ка­вы, мож­на іс­тот­на зні­зіць што­дзён­ную до­зу ка­фе­і­ну.

Змя­шчае 40-60 пра­цэн­таў ка­рыс­на­га іну­лі­ну — раз­на­від­нас­ці клят­чат­кі, якая спры­яль­на ўплы­вае на стра­ва­валь­ную сіс­тэ­му і да­па­ма­гае зні­зіць уз­ро­вень ха­лес­тэ­ры­ну.

Ко­рань ба­га­ты на ві­та­мін С, пек­цін, ві­та­мі­ны гру­пы В (B1, B2, B3), смо­лы, мак­ра- і мік­ра­эле­мен­ты (К, Na, Ca, Mg, Fe, Р і  інш.), ка­ра­цін, ар­га­ніч­ныя кіс­ло­ты, бял­ко­выя і ду­біль­ныя рэ­чы­вы. Дзя­ку­ю­чы гэ­та­му на­поі з цы­ко­рыю за­ста­юц­ца вы­дат­ным агуль­на­ўма­ца­валь­ным срод­кам.

Пер­ша­па­чат­ко­ва мае кры­ху са­лад­ка­ва­ты смак, які ро­біць на­пой мяк­кім, та­му мож­на на­ват не да­да­ваць цу­кар — абы­сці­ся ма­ла­ком і, на­прык­лад, чай­най лыж­кай мё­ду.

Раз­мо­ва ідзе пра ўні­каль­ны пра­дукт, здоль­ны за­мя­ніць нам ка­ву ра­ні­цай і на­даць ба­дзё­рас­ці на ўвесь дзень.

Як і з лю­бым ін­шым на­по­ем, цы­ко­ры­ем не вар­та праз­мер­на за­хап­ляц­ца. Ка­лі вы — пры­хіль­нік зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця, зна­чыць, ве­да­е­це, што леп­шы ся­бар зда­роўя — раз­на­стай­насць.

    Чытаць на сайце: http://www.zviazda.by/be/news/20140806/1407276011-kava-i-cykoryy-hto-kago

     

    Русский